Курсовые работы на заказ - 5kursov.by

 
 
 
         +375 (29) 381-88-28         info@5kursov.by         пнпт, с 11:00 до 19:00 Расширенный поиск

 

Home Вы находитесь: ГлавнаяКаталог готовых работЛитератураКурсовая - чалавек, гісторыя і радзіма ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” (КР)



Тема:

Курсовая - чалавек, гісторыя і радзіма ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” (КР)

Уводзіны 3
1. Вобраз чалавека ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” 6
2. Адлюстраванне гісторыі ў рамане 16
3. Вобраз Радзімы ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” 20
Заключэнне 24
Спіс выкарыстаных крыніц 25
 
УВОДЗІНЫ
Нястомны вандроўнік і працаўнік,
літаратар, які пастаянна і грунтоўна
працуе над сабой, чалавек невычарпальна
светлага настрою, які ўмее смяяцца як дзіця,
усёй душой любіць родных людзей, родную зямлю,
- такім яго ведаюць многія.
Янка Брыль
Паколь кікожны народ займае сваё адметнае месца сярод іншых этнасаў, перажывае непаўторны шлях свайго гістарычнага развіцця, гэтак жа выразна адрозніваецца ён мастацкай спадчынай, героямі, узведзенымі да памеру міфалагічных і занатаванымі ў самых розных народна-паэтычных і літаратурных жанрах. Цікавасць да іх найбольш узрастае ў пераломныя моманты нацыянальна-вызваленчых рухаў, выспявання і падрыхтоўкі ка-рэнных змен, пераасэнсавання гісторыі і абуджэння свядомасці.
Адным з тых беларусаў, хто паспрабаваў па-мастацку асэнсаваць гісторыю, нават перадгісторыю беларускага народа ў яе дыялектычным развіцці, з усімі цяжкасцямі, супярэчнасцямі, радасцямі, героікай і трагедыяй, не саромеючыся звяртацца па парады да самога народа, быў У. Караткевіч. Сваё крэда ён выказаў у адным з інтэрв’ю: “Мы пакуль што мала ведаем аб жыцці, звычаях, побыце нашых продкаў, і кожны, хто ведае, хто можа ведаць, павінен збіраць гэтыя падрабязнасці і перадаваць іншым” [1, с. 85].  
Талент Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча (1930-1984) раскрыўся надзвычай шматгранна. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст. Гэта адна з са¬мых яркіх постацей беларускай літаратуры XX ст.
Пісьменнік цвёрда перакананы, што толькі пранікненне ў гістарычную памяць народа здольна забяспечыць непарыўнасць ланцуга паміж мінулым, сучасным і будучым і перасцерагчы людзей ад памылак і няшчасцяў. Мабыць, таму любоў да казак і паданняў, легендаў і сказаў, загадак і былін, майстэрскае пранікненне ў іх сутнасць, асэнсаванне гэтай сутнасці і яе выяўленне ў яго творах, майстэрскае спасціжэнне глыбіні народнай мудрасці стала адной з важнейшых асаблівасцей ўсёй творчасці У. Караткевіча.
У. Караткевіч плённа развіваў адраджэнскія ідэі, шмат зрабіў для абуджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яго творчасць вызначаецца рамантычнай акрыленасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам, значнай пазнавальнасцю і гуманістычным гучаннем.
Шырокую вядомасць у Беларусі і далека за яе ме¬жамі прынеслі пісьменніку вершы “Беларуская песня”, “Быў. Ёсць. Буду”, апавяданні “Блакіт і золаты дня”, “Кніганошы”, “Сіняя-сіняя”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, “Чазенія”, раманы “Леаніды не вернуцца да Зямлі” (“Нельга забыць”), “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, нарыс “Зямля пад белымі крыламі”, трагедыя “Маці урагану”.
Значным творам беларускай літаратуры XX ст. з'яўляецца раман  У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” (1962-1964). У ім створана шырокая панарама народнага жыцця, перададзена грамадская атмасфера напярэдадні паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве.
Маючы на ўвазе гэты твор, В.Быкаў слушна адзначыў, што “такой шырыні ахопу пэўнай гістарычнай эпохі і такога паэтычнага пранікнення ў яе яшчэ не было ў беларускай прозе” [1, с. 149].
Да вывучэння творчасці У. Караткевіча звярталіся такія даследчыкі, як  А. Верабей, А. Мальдзіс,  А. Русецкі, А.М. Ненадавец, К. Піскуноў і інш. Яны разглядалі самыя розныя аспекты творчасці пісьменніка: тэматыку і праблематыку яго твораў, мастацкую спецыфіку, ролю У. Караткевіча ў станаўленні нацыянальнай мастацкай традыцыі, у станаўленні рамантычнага напрамку.
Тым не менш, многія аспекты творчасці пісьменніка патрабуюць свайго далейшага асэнсавання. Так, неабходна больш грунтоўна даследаваць вобраз чалавека, гісторыі і Радзімы ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
Існуе патрэба ў суаднясенні твораў пісьменніка з духоўным кантэкстам сучаснасці.
Такім чынам, актуальнасць нашай работы заключаецца ў неабходнасці далейшага комплекснага, сістэмнага асэнсавання творчасці пісьменніка.
Мэта курсавой работы: вызначыць асаблівасці адлюстравання чалавека, гісторыі і Радзімы ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. 
Для дасягнення пастаўленай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:
1)  раскрыць вобраз чалавека ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
2)  разгледзець асноўныя кірункі выкарыстання гістарычных фактаў у прозе пісьменніка;
3) вызначыць, як рэалізуецца ідэя нацыянальнага самапазнання ў рамане У. Караткевіча.
Метады: апісальны, параўнальна-супастаўляльны.
Практычнае значэнне атрыманых вынікаў: вынікі работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе далейшага вывучэння творчасці У. Караткевіча, пры выкладанні літаратуры ў школе, пры правядзенні літаратуразнаўчых вечарын, пры напісанні курсавых і дыпломных работ.


Стоимость: 26.00 руб.

 
В каталоге представлено только краткое содержание курсовых, контрольных и дипломных работ, что бы получить полную версию работы Курсовая - чалавек, гісторыя і радзіма ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” (КР) необходимо заполнить форму заказа и в ближайшее время с вами свяжеться наш консультант и обговорит детали.

Все работы, которые находятся в каталоге, есть в наличии. Их делать не надо. Вы можете заказать эту работу с «сегодня на сегодня».

Курсовая - чалавек, гісторыя і радзіма ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” (КР) выполнялась на заказ и успешно сдавалась и проверялась на отсутствие плагиата из Интернета. Примеры выполнения работ можно посмотреть в разделе Портфолио. Курсовая - чалавек, гісторыя і радзіма ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” (КР) представленная в каталоге готовых работ, уже была проверена и высоко оценена, ее отличное качество гарантируется.

Если вы не нашли тему своей работы или содержание Курсовая - чалавек, гісторыя і радзіма ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” (КР) не совпадает с вашей работой, то мы напишем новую, курсовая работа на заказ - это решение ваших проблем.

Также можно заказать другие готовые курсовые работы, дипломные работы, контрольные по оптимальной цене, созданные нашими лучшими авторами.
 

Похожие работы

 
 

Как избежать дубликатов?

После продажи готовая работа удаляется из каталога на 1 месяц. Поэтому вероятность получения работы, которую Ваш преподаватель в данный момент проверяет, исключена.

Что делать после покупки готовой курсовой работы?

1. Прочитать курсовую работу;
2. Проверить соответствие оформления работы требованиям Вашего ВУЗа....  далее

Курсовые на заказ, контрольные работы, рефераты, отчеты по практике, дипломы по всем гуманитарным, экономическим, правовым предметам. Качественно, профессионально. E-mail: info@5kursov.by
© 2011—2017 5kursov.by. Все права защищены.

Каталог TUT.BY