Курсовые работы на заказ - 5kursov.by

 
 
 
         +375 (29) 381-88-28         info@5kursov.by         пнпт, с 11:00 до 19:00 Расширенный поиск

 

Home Вы находитесь: ГлавнаяКаталог готовых работЛитератураКурсовая - канцэпцыя вышэйшай красы ў творчасці Змітрака Бядулі (КР)



Тема:

Курсовая - канцэпцыя вышэйшай красы ў творчасці Змітрака Бядулі (КР)

Уводзіны 4
1 Паэтызацыя прыроды у творчасці З. Бядулі 7
2 Час і чалавек у “лірычнай прозе” З. Бядулі 29
3 Каляровае афармленне бядулевых абразкоў 47
Заключэнне 58
Спіс выкарыстаных крыніц 60
 
УВОДЗІНЫ
З. Бядуля адносіцца да ліку пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры
З дзяцінства З. Бядуля пачаў блізка знаёміцца з жыццём беларускага народа, з яго побытам і вуснай паэтычнай творчасцю. Яўрэйская духоўная школа, у якой ён вучыўся, не магла даць яму дастатковых ведаў. Ён набываў іх самастойна, чытаючы кнігі. Любіў мастацкую літаратуру, захапляўся творамі Лермантава, Гогаля, Шаўчэнкі, Гейнэ.  
Галоўнае месца ў творчасці З. Бядулі займаюць рэалістычныя апавяданні аб жыцці беларускай вёскі“Пяць лыжак заціркі”, “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Малыя дрывасекі”, “Умарыўся”, “Туга старога Міхайлы”, “На Каляды к сыну”, “Велікодныя яйкі”, “Летапісцы”. У іх паказаны драматычны лёс абяздоленых людзей, гучыць пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, тых жудасных умоў, у якіх вымушаны жыць народ. Яны амаль заўсёды раскрываюць якую-небудзь вострую жыццёвую сітуацыю. Пісьменніка цікавіць у жыцці будзённае, побытавае, ён умее знайсці ў ім незвычайнае, выключнае, камічнае; завастрыць увагу на ўнутраным жыцці чалавека, паглыбіцца ў яго псіхалогію якраз у той момант, калі герой перажывае вялікае гора
З. Бядуляпісьменнік-гуманіст, абаронца правоў народа. Яго апавяданні арыгінальныя і даскавалыя па форме. Максім Гарэцкі адзначаў сакавітасць іх рэалістычнага малюнка, згушчанасць фарбаў, прывабнасць і свежасць параўнанняў, чыста народную вобразнасць мовы
Вывучаючы творчасць З. Бядулі, мы валодаем яўна недастатковым, калі можна сказаць, інструментарыем. Па-першае, не ўлічваем мадэрнісцкія напрамкі тагачаснай літаратуры, актыўнае развіццё якіх супала з творчым станаўленнем беларускага пісьменніка, і, па-другое, выхаванне пісьменніка, яго чыста рэлігійную, біблейскую адукацыю. У выпадку са З. Бядулем адно на другое накладваецца. Бо ніхто не будзе пярэчыць, што ўражанні дзіцячых  гадоў найбольш трывалыя і моцныя. Яны западаюць у душу назаўсёды.
З. Бядуля ў беларускай літаратурынайбольш выразны імпрэсіяніст. Пры тым гэтая якасць ягонага таленту ідзе як ад псіхалагічнага складу пісьменніка, так і ад часу, у які яму прыйшлося тварыць. “Пісьменнікам з душою чулай і паэтычнай” называў Бядулю Максім Багдановіч.
З. Бядуля быў чалавек эмацыянальны, уражлівы і няўстойлівы, схільны да мімалётных захапленняў. Чалавек настрою, З. Бядуля амаль кожны дзень быў не такі, як учора. Сёння ён ахоплены энтузіязмам і прадбачыць вялікія перспектывы ў літаратурным жыцці, а заўтра скардзіцца на свій лёс і шкадуе, што стаў пісьменнікам.
Толькі “пісьменнік з душой чулай і паэтычнай” здольны быў гэтак дасканала перадаць ва ўсёй красе і шматстайнасці дзівосны свет фарбаў, што адкрываюцца зроку мастака. Пералічвае, бы нанізвае на нябачную нітку-аснову шматлікія пацеркі-колеры. Але дзе іх першапачатак і ці ёсць мяжа гэтай бясконцай красы? Усё гэта вабіць, як таямніца, якую можна толькі адчуваць, сузіраць, але цалкам разгадаць – не. Фарбы былі для яго недасціглай таемнасцю, хаця ён іх бачыў усюды: у дрымотным лесе, у хмарах, на блакітным небе, у зорках, на кветках, у сажалцы і ў сваіх глыбокіх вачах, якія пазіралі на яго з вады, куды ён часам углядаўся, як у люстэрка
З. Бядуля больш чым хто з беларускіх пісьменнікаў цікавіцца старыной, міфалогіяй, беларускім фальклорам. Відаць, ідзе яго гэтае захапленне ад “чараў бібліі”, яе старажытных паданняў, гісторый, міфаў. Пісьменніка надзвычай вабіць казка. Не прымаючы сумнай вясковай рэчаіснасці, душа пісьменніка нібы імкнецца ў выдуманы свет летуценняў і мар.
Да вывучэння творчасці З. Бядулі звярталіся такія даследчыкі, як               І. Навуменка, З. Мельнікава, І.М. Кульбянкова.  і іншыя навукоўцы.
Яны разглядалі самыя розныя аспекты творчасці пісьменніка: тэматыку і праблематыку яго твораў, мастацкую спецыфіку, ролю З. Бядулі ў станаўленні нацыянальнай мастацкай традыцыі, у станаўленні рамантычнага напрамку.
Тым не менш, многія аспекты творчасці пісьменніка патрабуюць свайго далейшага асэнсавання. Так, неабходна больш грунтоўна даследаваць матыў красы ў творчасці З. Бядулі.
Існуе неабходнасць у суаднясенні твораў паэта з духоўным кантэкстам сучаснасці.
Такім чынам, актуальнасць нашай работы заключаецца ў неабходнасці далейшага комплекснага, сістэмнага асэнсавання творчасці З. Бядулі.
Прадмет даследавання: матыў красы ў літаратуры 
Аб’ект даследаванняпаэзія і проза малых жанраў З. Бядулі 
Мэта: вызначыць асаблівасці раскрыцця матыву красы ў паэзіі і проз “малых” жанраў З. Бядулі. 
Задачы:
1)  вызначыць сродкі паэтызацыі прыроды ў творчасці З. Бядулі;
2)  акрэсліць асноўныя ідэалы пісьменніка;
3) раскрыць асаблівасці адлюстравання матыва красы.
Метады: аналітычны, кантэкстуальны, сістэмны, гістарычны.
Практычнае значэнне атрыманых вынікаў: вынікі работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе далейшага вывучэння творчасці З. Бядулі, пры выкладанні літаратуры ў школе, пры правядзенні літаратуразнаўчых вечарын, пры напісанні курсавых і дыпломных работ


Стоимость: 26.00 руб.

 
В каталоге представлено только краткое содержание курсовых, контрольных и дипломных работ, что бы получить полную версию работы Курсовая - канцэпцыя вышэйшай красы ў творчасці Змітрака Бядулі (КР) необходимо заполнить форму заказа и в ближайшее время с вами свяжеться наш консультант и обговорит детали.

Все работы, которые находятся в каталоге, есть в наличии. Их делать не надо. Вы можете заказать эту работу с «сегодня на сегодня».

Курсовая - канцэпцыя вышэйшай красы ў творчасці Змітрака Бядулі (КР) выполнялась на заказ и успешно сдавалась и проверялась на отсутствие плагиата из Интернета. Примеры выполнения работ можно посмотреть в разделе Портфолио. Курсовая - канцэпцыя вышэйшай красы ў творчасці Змітрака Бядулі (КР) представленная в каталоге готовых работ, уже была проверена и высоко оценена, ее отличное качество гарантируется.

Если вы не нашли тему своей работы или содержание Курсовая - канцэпцыя вышэйшай красы ў творчасці Змітрака Бядулі (КР) не совпадает с вашей работой, то мы напишем новую, курсовая работа на заказ - это решение ваших проблем.

Также можно заказать другие готовые курсовые работы, дипломные работы, контрольные по оптимальной цене, созданные нашими лучшими авторами.
 
 

Как избежать дубликатов?

После продажи готовая работа удаляется из каталога на 1 месяц. Поэтому вероятность получения работы, которую Ваш преподаватель в данный момент проверяет, исключена.

Что делать после покупки готовой курсовой работы?

1. Прочитать курсовую работу;
2. Проверить соответствие оформления работы требованиям Вашего ВУЗа....  далее

Курсовые на заказ, контрольные работы, рефераты, отчеты по практике, дипломы по всем гуманитарным, экономическим, правовым предметам. Качественно, профессионально. E-mail: info@5kursov.by
© 2011—2017 5kursov.by. Все права защищены.

Каталог TUT.BY