Курсовые работы на заказ - 5kursov.by

 
 
 
         +375 (29) 381-88-28         info@5kursov.by         пнпт, с 11:00 до 19:00 Расширенный поиск

 

Home Вы находитесь: ГлавнаяКаталог готовых работЛитератураКурсовая - мастацкая спецыфіка апавяданняў і прыпавесцяў В. Быкава (КР)



Тема:

Курсовая - мастацкая спецыфіка апавяданняў і прыпавесцяў В. Быкава (КР)

УВОДЗІНЫ 3
1. Разнастайнасць тэматыкі апавяданняў В. Быкава ХХпачатку ХХІ стст., актуальнасць іх гучання 5
2. Матыў блукання ў прыпавесцях В. Быкава 14
3. Разнастайнасць тэматыкі апавяданняў В. Быкава ХХпачатку ХХІ стст., актуальнасць іх гучання 24
ЗАКЛЮЧЭННЕ 28
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 31
 
УВОДЗІНЫ
Калі ранні перыяд творчасці Быкава вызначаецца рэалістычнасцю так званай лейтэнанскай прозы, то проза 90-х і 2000-х гг. у сваёй метафарычнасці і прытчавасці з'яўляецца сімвалічнай, як і творы французскіх экзістэнцыялістаў. Асаблівае месца ў творчасці В. Быкава займае праблема свабоды. У апошнія гады Быкаў стварае шэраг кароткіх апавяданняў, у якіх чалавек або цэлая грамада пастаўлены ў сітуацыю, выйсце з якой вызначаецца ўласным выбарам. Быкаўскія героі заўсёды пастаўлены аўтарам у складаную сітуацыю паміж жыццём і смерцю. Сітуацыю, калі выбарам з'яўляецца рашэнне "быць чалавекам ці перастаць існаваць". 
 Нельга не адзначыць, што ў апошні час пісьменнік аддае перавагу апавяданню. І звязана гэта ў першую чаргу з імкненнем пісьменніка ў больш кароткай, у параўнанні з аповесцю, форме данесці да чытача сваю думку
Прац, якія вывучаюць у тым ці іншым аспекце творчасць В. Быкава, за апошнія дваццаць гадоў з’явілася даволі многа. Прозе В. Быкава прысвечана каля 10 дысертацыйных даследаванняў. Дысертацыя В. Бурана (1968) была першай работай такога роду, як і манаграфія, якая выйшла пасля яе ў 1976 г. Гэтыя працы разглядаюць паэтапнае станаўленне творчай індывідуальнасці пісьменніка, пытанні традыцый і наватарства ў прозе В. Быкава
Вывучэнню паэтыкі быкаўскіх аповесцей, іх жанравай структуры прысвечаны працы А.Р. Слабкоўскай (1975 г.) і С.Ю. Баранава (1979 г.). Даследаванне С.І. Жураўлёва (1977 г.) уяўляе сабой аглядавы аналіз супастаўляльнага характару – аўтар разглядае агульныя і адметныя рысы перадачы гераічнага ў В. Быкава і Ю. Бондарава. 
Дысертацыя А.У. Карасёвай “Пафас творчасці В. Быкава” прысвечана ідэйна-эстэтычнаму аналізу прозы пісьменніка ў кантэксце гістарычных падзей свайго часу. 
Даследуючы стылёвыя і тыпалагічныя асаблівасці беларускай прозы, А.У. Цвяткоў і А.М. Прасвірнава (1974 г.), а таксама А.А. Трошын,  Л.М. Чучвага, Л.Д. Корань (1985 г.) у сваіх працах аналізуюць сярод іншых пісьменнікаў і некаторыя асаблівасці стылю В. Быкава. Суадносяць гераічнае і трагічнае ў ваеннай прозе, даследуюць прынцыпы перадачы ў ёй подзвігу, некаторыя аўтары А.А. Сцепанян, В.А. Янчанкоў прыцягваюць і прыклады ў якасці прыкладаў і асобныя творы В. Быкава.
Цікавыя, абумоўленыя нацыянальным характарам асаблівасці раскрыцця пісьменнікам маральнай праблематыкі вылучаюць у сваіх працах беларускія літаратуразнаўцы А. Адамовіч, У. Буран, Дз. Бугаёў, І. Навуменка, Э. Гурэвіч,   І. Афанасьеў, І. Дзядкоў, Н. Капшай і інш. 
І. Афанасьеў і Н. Капшай праводзілі параўнальнае даследаванне творчасці В. Быкава ў кантэксце сусветнай літаратуры.
Усе гэтыя, а таксама іншыя шматлікія даследаванні творчасці В. Быкава складаюць базу далейшага вывучэння мастацкай сістэмы быкаўскіх аповесцей у розных аспектах іх крытычнай інтэрпрэтацыі. 
Такім чынам, агляд літаратуры па тэме даследавання дае падставу сцвярджаць, што тэма мастацкай спецыфікі апавяданняў і прыпавесцей                    В. Быкава мала раскрыта ў крытычанй літаратуры, што пацвярджае актуальнасць азначанай тэмы.
Мэта курсавой работы – вызначыць мастацкую спецыфіку апавяданняў і прыпавесцей ў творчасці В. Быкава апошніх гадоў.
Сярод асноўных задач працы трэба вылучыць наступныя:
1)выявіць адметнасці апошніх апавяданняў В. Быкава;
2)раскрыць спецыфіку адлюстравання матыву блукання ў прыпавесцях В. Быкава;
3)вызначыць асаблівасці раскрыцця матыву беспрытульнасці ў творчасці пісьменніка.
Практычная значнасць. Матэрыялы даследавання могуць быць выкарыстаны ў сярэдніх навучальных установах, на ўроках і факультатывах, пры напісанні курсавых і дыпломных работ у ВНУ.


Стоимость: 26.00 руб.

 
В каталоге представлено только краткое содержание курсовых, контрольных и дипломных работ, что бы получить полную версию работы Курсовая - мастацкая спецыфіка апавяданняў і прыпавесцяў В. Быкава (КР) необходимо заполнить форму заказа и в ближайшее время с вами свяжеться наш консультант и обговорит детали.

Все работы, которые находятся в каталоге, есть в наличии. Их делать не надо. Вы можете заказать эту работу с «сегодня на сегодня».

Курсовая - мастацкая спецыфіка апавяданняў і прыпавесцяў В. Быкава (КР) выполнялась на заказ и успешно сдавалась и проверялась на отсутствие плагиата из Интернета. Примеры выполнения работ можно посмотреть в разделе Портфолио. Курсовая - мастацкая спецыфіка апавяданняў і прыпавесцяў В. Быкава (КР) представленная в каталоге готовых работ, уже была проверена и высоко оценена, ее отличное качество гарантируется.

Если вы не нашли тему своей работы или содержание Курсовая - мастацкая спецыфіка апавяданняў і прыпавесцяў В. Быкава (КР) не совпадает с вашей работой, то мы напишем новую, курсовая работа на заказ - это решение ваших проблем.

Также можно заказать другие готовые курсовые работы, дипломные работы, контрольные по оптимальной цене, созданные нашими лучшими авторами.
 
 

Как избежать дубликатов?

После продажи готовая работа удаляется из каталога на 1 месяц. Поэтому вероятность получения работы, которую Ваш преподаватель в данный момент проверяет, исключена.

Что делать после покупки готовой курсовой работы?

1. Прочитать курсовую работу;
2. Проверить соответствие оформления работы требованиям Вашего ВУЗа....  далее

Курсовые на заказ, контрольные работы, рефераты, отчеты по практике, дипломы по всем гуманитарным, экономическим, правовым предметам. Качественно, профессионально. E-mail: info@5kursov.by
© 2011—2017 5kursov.by. Все права защищены.

Каталог TUT.BY