Курсовые работы на заказ - 5kursov.by

 
 
 
         +375 (29) 381-88-28         info@5kursov.by         пнпт, с 11:00 до 19:00 Расширенный поиск

 

Home Вы находитесь: ГлавнаяКаталог готовых работЛитератураКурсовая - матыў раскіданага гнязда ў творчасці В. Быкава (КР)



Тема:

Курсовая - матыў раскіданага гнязда ў творчасці В. Быкава (КР)

Уводзіны 3
1 Матыў “раскіданага гнязда” ў мастацкай літаратуры 5
2 Трагедыйныя аспекты калектывізацыі ў творчасці В. Быкава 8
2.1 Ахвяры “вялікага пералому” ў аповесцях В. Быкава 8
2.2 Трагічная праўда часу ў рамане В. Быкава “Знак бяды” 10
2.3 Лёс селяніна ў аповесці В. Быкава “Аблава” 14
3 Зруйнаванне “гнёздаў” у мірныя часы ў аповесцях В. Быкава 18
Заключэнне 21
Спіс выкарыстаных крыніц 22
 
УВОДЗІНЫ
Трагічнае з'яўляецца адной з адметных рысаў творчасці Янкі Купалы – прыгадаем паэмы “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”. Васіль Быкаў стаў, здаецца, самым выразным прадаўжальнікам купалаўскай трагедыйнасці. Праўда, гэтыя мастакі слова з'яўляюцца прыхільнікамі розных творчых метадаў: Я. Купала – рамантызму, В. Быкаў – рэалізму. Быкаву як пісьменніку найбольш блізкая драма Я. Купаты “Раскіданае гняздо”, што спалучае ў сабе элементы рэалізму і рамантызму. Да таго ж творчасць В. Быкава таксама не пазбаўленая рамантычнай афарбоўкі.
Гістарычную аснову п'есы “Раскіданае гняздо” патлумачыў Алег Лойка: “Руйнаванне спрадвечных сялянскіх гнёздаў было знакам парэформеннага саракагоддзя – вынікам шпаркага развіцця ў краіне капіталізму. Руйнаванне гэта было масавым. Драма сям'і Зяблікаў, лёс якіх раскрываў Я. Купала ў “Раскіданым гняздзе”, была драмаю многіх – драмай “мужыцкага” народа. Не старонняй яна была і Я. Купалу, бо гісторыя Зяблікаў мела сваім прататыпам гісторыю роднага дзеда паэта, таксама выгнанага панам з прадзедаўскай сядзібы” [1, с. 13].
Але разарэнне беларускага сялянства пасля рэформы 1861 г. – гэта толькі пачатак масавага спусташэння сялянскіх “гнёздаў”. Усё ж Паніч з “Раскіданага гнязда” Я. Купалы гатовы быў даць сям'і Зяблікаў жыллё ў двары, адпаведную працу. Пазбавіўшыся сваёй сялібы, чалавек у часы царскай імперыі мог стаць і жабраком, але ніхто яго без дай прычыны не пазбаўляў волі.
Свайго апагею разбуральны працэс дасягнуў у савецкі час, у перыяд прымусовай калектывізацыі. Прызначаныя да высылкі сем'і накіроўваліся на чужыну ва ўмовы вечнай мерзлаты, у царства голаду і холаду. А. Салжаніцын сцвярджае, што ў Савецкім Саюзе ў выніку раскулачвання было выслана на Поўнач каля 15—17 мільёнаў сялян. Паток раскулачаных “не меў нічога па-раўнальнага з сабой ва ўсёй гісторыі... Гэта было народнае перасяленне, этнічная катастрофа лепшых хлебаробаў сталі хапаць разам з сем'ямі і без маёмасці, голымі, выкідваць у паўночнае бязлюддзе, у тундру і ў тайгу З імі і следчыя начамі не карпелі, на іх і пратаколаў не трацілі – даволі і сельсавецкай пастановы” [1, с. 13].
У свядомасці масавага чытача творчасць Васіля Быкава звязваецца пераважна з асэнсаваннем павучальных урокаў вайны нашага народа супраць фашызму. На ўсталяванне гэткага погляду нямала папрацавала і крытыка. Мінулая вайна, яе крывавы, трагічны вопыт, звычайна сцвярджалі мы, вызначае карэнныя асновы быкаўскай грамадзянскай мужнасці, чалавечнасці і сумленнасці, ідэйных перакананняў і мастацкай свядомасці, усяго эстэтычнага свету пісьменніка. Час і новыя творы Быкава ўсё больш выразна сведчаць, што ў такім вызначэнні ёсць пэўная звужанасць.
Першы сказаў пра гэта Алесь Адамовіч. Ён, зразумела, добра ведае, як многа значыць для быкаўскага творчага вопыту сугучнасць пачуццяў гэтага мастака “ваеннаму лёсу беларускага народа, бясконца трагічнаму”, але разам з тым вельмі слушна падкрэслівае: “Знак бяды”, а таксама аўтабіяграфія Васіля Быкава прымушаюць лепш разгледзець, убачыць другі выток — народна-сялянскі, даваенна-вясковы. Драматызм народнай гісторыі, памяці народнай не-падзельны — ваеннай і даваеннай. Вось гэта якраз і ўзмацняе яшчэ больш, падвойвае эмацыянальнае напружанне быкаўскага светабачання, пісьма. I не мае вялікага значэння тое, што да “Знака бяды” Быкаў мог і не выходзіць прама, адкрыта на даваенныя “сюжэты” і праблемы. Усё роўна гэта было ў ім і праяўлялася ў творах, і найперш у іх трагедыйным пафасе, уздымала “тэмпературу” нават яго “чыста ваенных” аповесцей” [2,         с. 188]. 
Актуальнасць даследавання вызначаецца яе малой распрацаванасцю. Праз прызму часу варта пагледзець на праблемы ў гісторыі грамадства вачыма сведкаў тых падзей. Менавіта асэнсаваннем матыву “раскіданага гнязда” ў творчасці В. Быкава займаўся М. Пажарыцкі. У сваім аднайменным артыкуле ён праводзіць паралель з творам Я. Купалы “Раскіданае гняздо”, у якім востра стаіць праблема ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і калектывізацыі. 
Мэта курсавой работы – вызначыць асаблівасці раскрыцця матыву “раскіданага гнязда” ў творчасці В. Быкава.
Аб’ект – матыў “раскіданага гнязда” ў творчасці В. Быкава.
Прадмет – аповесці, апавяданні В. Быкава.
Для дасягнення пастаўленай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:
- вызначыць асаблівасці адлюстравання калектывізацыі ў мастацкай літаратуры;
- раскрыць трагедыйныя аспекты калектывізацыі ў творчасці В. Быкава;
- паказаць лёс селяніна ў аповесці пісьменніка “Аблава”;
- выявіць матыў разбураных “гнёздаў” у пасляваеннай творчасці В. Быкава.
 


Стоимость: 26.00 руб.

 
В каталоге представлено только краткое содержание курсовых, контрольных и дипломных работ, что бы получить полную версию работы Курсовая - матыў раскіданага гнязда ў творчасці В. Быкава (КР) необходимо заполнить форму заказа и в ближайшее время с вами свяжеться наш консультант и обговорит детали.

Все работы, которые находятся в каталоге, есть в наличии. Их делать не надо. Вы можете заказать эту работу с «сегодня на сегодня».

Курсовая - матыў раскіданага гнязда ў творчасці В. Быкава (КР) выполнялась на заказ и успешно сдавалась и проверялась на отсутствие плагиата из Интернета. Примеры выполнения работ можно посмотреть в разделе Портфолио. Курсовая - матыў раскіданага гнязда ў творчасці В. Быкава (КР) представленная в каталоге готовых работ, уже была проверена и высоко оценена, ее отличное качество гарантируется.

Если вы не нашли тему своей работы или содержание Курсовая - матыў раскіданага гнязда ў творчасці В. Быкава (КР) не совпадает с вашей работой, то мы напишем новую, курсовая работа на заказ - это решение ваших проблем.

Также можно заказать другие готовые курсовые работы, дипломные работы, контрольные по оптимальной цене, созданные нашими лучшими авторами.
 
 

Как избежать дубликатов?

После продажи готовая работа удаляется из каталога на 1 месяц. Поэтому вероятность получения работы, которую Ваш преподаватель в данный момент проверяет, исключена.

Что делать после покупки готовой курсовой работы?

1. Прочитать курсовую работу;
2. Проверить соответствие оформления работы требованиям Вашего ВУЗа....  далее

Курсовые на заказ, контрольные работы, рефераты, отчеты по практике, дипломы по всем гуманитарным, экономическим, правовым предметам. Качественно, профессионально. E-mail: info@5kursov.by
© 2011—2017 5kursov.by. Все права защищены.

Каталог TUT.BY