Курсовые работы на заказ - 5kursov.by

 
 
 
         +375 (29) 381-88-28         info@5kursov.by         пнпт, с 11:00 до 19:00 Расширенный поиск

 

Home Вы находитесь: ГлавнаяКаталог готовых работЛитератураКурсовая - нацыянальнае і ўніверсальнае ў творчасці У. Жылкі (КР)



Тема:

Курсовая - нацыянальнае і ўніверсальнае ў творчасці У. Жылкі (КР)

Уводзіны 3
1 Ідэал красы ў творчасці У. Жылкі 5
2 Іншанацыянальная прысутнасць у творчасці У. Жылкі 15
3 Універсалізм У. Жылкі 20
Заключэнне 23
Спіс выкарыстаных крыніц 24
 
УВОДЗІНЫ
Беларускае літаратурнае ўзвышэнства, распачатае “нашаніўскім” рухам пачатку XX ст. (творчасць М. Багдановіча, Антона Навіны (А. Луцкевіча), дыскусія 1913 года паміж В. Ластоўскім і Адным з “парнаснікаў”), з новай сілай адрадзілася з дзейнасцю згуртавання “Узвышша”. Узвышэнцы 20-х гг. – гэта пераемнікі рамантычнай непакоры, замінальнікі ідэі інтэрнацыяналізму, “нацдэмы”-эстэты, якія выступілі супраць палітыкі бальшавіцкай партыі і яе ўстановак на сацыялагізатарства, класавасць і псеўданароднасць. I калі “нашаніўскае” першаўзвышэнства было эстэтычна-мастацкім, “чыстым”, дык узвышэнства 20-х зараджалася мастацка-ваяўнічым, “абарончым”.
З узвышэнскім рухам на Беларусь прыходзіў час паэзіі, той паэзіі, пра якую, як пісаў Адам Бабарэка, склалі нямала прыгожых песняў. Ён біў у бубен сілком навязанай пралетарскасці і бальшавіцкай ідэйнасці, уносячы ў нашу літаратуру і замацоўваючы ў ёй свае эстэтычна-мастацкія “радзімыя” знакі –
дэміургавасць творства, мастацкую сугестыўнасць, арфейнасць, фалькларызм, моватворчасць, культуру мовы. Ну і, канешне, уся дзейнасць узвышэнцаў праходзіла пад усеахопным знакам прыгажосці і хараства.
Адным з першых паэтаў, хто асновай свайго мастацкага светагляду зрабілі катэгарыяльнае паняцце красы, стаў Уладзімір Жылка.
Новы Багдановіч, як трапна назваў паэта ў “Сельскай ніве” (1926, 17 студзеня) Я. Светазар, аднаўляў у беларускай паэзіі традыцыі еўрапейскага рамантызму, асэнсоўваючы ў сваёй творчасці адраджальную сілу прыгажосці. У. Жылка, якога су¬хоты адлучылі ад горада і прывялі ў вёску да сваякоў, якога Рыжская “мірная” дамова адмежавала ад рэвалюцыйнай “бурапеннасці”, меў шчасце бліжэй і без перашкодаў далучыцца да агульнасусветных паэтычных традыцыяў. Свабодалюбівая Чэхаславакія, гісторыя мастацтва, літаратуры і філасофіі, спасцігнутыя паэтам у Карлавым універсітэце, рабілі яго лірычны почырк адрозным ад “новага” пралетарскага ўзору, якім – пераважна – пісапіся вершы ў БССР.
Узвышэнца ў У. Жылку абуджала чыстая творчая прага хараст¬ва. Незалежная адукаванасць дазваляла яму ўпэўнена сцвярджаць, што “верхавіны французскай лірыкі безумоўна не ў Беранжэ, а ў Бадлеры, Вэрлене, як і ў расейскай не ў Някрасаве, а ў Цютчаве, Пушкіне” (лісты У. Жылкі да Антона Луцкевіча).
Пра  Жылку (1900 – 1933)  трэба  казаць  як  пра  паэта  вялікай  культуры, у спадчыне якога іншанацыянальная прысутнасць адчуваецца  пераважна  як прыўлашчаны, арганічны плён  беларускага духоўнага вопыту. Жылка – патрыёт, які імкнуўся служыць Беларусі, і служыць ёй у Храме Хараства. 
Да вывучэння творчасці У. Жылкі звярталіся такія даследчыкі, як               У. Калеснік, М. Весялуха, К. Мароз, В. Рагойша і іншыя навукоўцы.
Яны разглядалі самыя розныя аспекты творчасці пісьменніка: тэматыку і праблематыку яго твораў, мастацкую спецыфіку, ролю У. Жылкі ў станаўленні нацыянальнай мастацкай традыцыі, у станаўленні рамантычнага напрамку.
Тым не менш, многія аспекты творчасці пісьменніка патрабуюць свайго далейшага асэнсавання. Так, неабходна больш грунтоўна даследаваць нацыянальныя ідэі ў вершах У. Жылкі.
Існуе неабходнасць у суаднясенні твораў паэта з духоўным кантэкстам сучаснасці.
Такім чынам, актуальнасць нашай работы заключаецца ў неабходнасці далейшага комплекснага, сістэмнага асэнсавання творчасці У. Жылкі.
Мэта: вызначыць асаблівасці раскрыцця нацыянальнага і ўніверсальнага ў творчасці У. Жылкі. 
Задачы:
1)  асэнсаваць праблемнае поле твораў У. Жылкі;
2)  асэнсаваць крытычную літаратуру па тэме;
3) вызначыць, як рэалізуецца ідэя нацыянальнага самапазнання ў творчасці паэта.
Метады: аналітычны, кантэкстуальны, сістэмны, гістарычны.
Практычнае значэнне атрыманых вынікаў: вынікі работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе далейшага вывучэння творчасці У. Жылкі, пры выкладанні літаратуры ў школе, пры правядзенні літаратуразнаўчых вечарын, пры напісанні курсавых і дыпломных работ.


Стоимость: 26.00 руб.

 
В каталоге представлено только краткое содержание курсовых, контрольных и дипломных работ, что бы получить полную версию работы Курсовая - нацыянальнае і ўніверсальнае ў творчасці У. Жылкі (КР) необходимо заполнить форму заказа и в ближайшее время с вами свяжеться наш консультант и обговорит детали.

Все работы, которые находятся в каталоге, есть в наличии. Их делать не надо. Вы можете заказать эту работу с «сегодня на сегодня».

Курсовая - нацыянальнае і ўніверсальнае ў творчасці У. Жылкі (КР) выполнялась на заказ и успешно сдавалась и проверялась на отсутствие плагиата из Интернета. Примеры выполнения работ можно посмотреть в разделе Портфолио. Курсовая - нацыянальнае і ўніверсальнае ў творчасці У. Жылкі (КР) представленная в каталоге готовых работ, уже была проверена и высоко оценена, ее отличное качество гарантируется.

Если вы не нашли тему своей работы или содержание Курсовая - нацыянальнае і ўніверсальнае ў творчасці У. Жылкі (КР) не совпадает с вашей работой, то мы напишем новую, курсовая работа на заказ - это решение ваших проблем.

Также можно заказать другие готовые курсовые работы, дипломные работы, контрольные по оптимальной цене, созданные нашими лучшими авторами.
 
 

Как избежать дубликатов?

После продажи готовая работа удаляется из каталога на 1 месяц. Поэтому вероятность получения работы, которую Ваш преподаватель в данный момент проверяет, исключена.

Что делать после покупки готовой курсовой работы?

1. Прочитать курсовую работу;
2. Проверить соответствие оформления работы требованиям Вашего ВУЗа....  далее

Курсовые на заказ, контрольные работы, рефераты, отчеты по практике, дипломы по всем гуманитарным, экономическим, правовым предметам. Качественно, профессионально. E-mail: info@5kursov.by
© 2011—2017 5kursov.by. Все права защищены.

Каталог TUT.BY