Курсовые работы на заказ - 5kursov.by

 
 
 
         +375 (29) 381-88-28         info@5kursov.by         пнпт, с 11:00 до 19:00 Расширенный поиск

 

Home Вы находитесь: ГлавнаяКаталог готовых работЛитератураКурсовая - нацыянальная ідэя ў творах Янкі Купалы (КР)



Тема:

Курсовая - нацыянальная ідэя ў творах Янкі Купалы (КР)

Уводзіны 3
1 Беларуская нацыянальная ідэя ў лірычнай спадчыне Я. Купалы 5
1.1 Рэалізацыя ідэі нацыянальнага самасвядомасці ў творчасці Я. Купалы 5
1.2 Самабытнасць культуры і мовы беларусаў як “элемент” нацыянальнай ідэі 10
1.3 Тэма нацыянальнага адраджэння ў лірыцы Я. Купалы 13
2 Адлюстраванне ідэі незалежнасці Беларусі ў паэмах Я. Купалы 19
Заключэнне 28
Спіс выкарыстаных крыніц 31
 
Уводзіны
У сучасны перыяд становіцца надзвычай важнай і неабходнай задачай пошук найбольш эфектыўных шляхоў захавання самабытнай беларускай культуры, мовы, захавання і адраджэння багатай народнай спадчыны нашага народа. Значную, а часам і проста неацэнную дапамогу ў падобных пошуках могуць аказаць многія меркаванні і высновы, зробленыя ў розны час прадстаўнікамі беларускай інтэлектуальнай элітынавукоўцамі, пісьменнікамі, грамадска-палітычнымі і культурнымі дзеячамі Беларусі.
Бадай не будзе перабольшваннем сцвярджаць, што для вызначэння прыярытэтаў і асноўных кірункаў развіцця беларускага грамадства самымі каштоўнымі з’яўляюцца менавіта тыя працы творчай інтэлігенцыі, у якіх рабіліся спробы спасціжэння існасці і вызначэння адметных рысаў беларускай нацыянальнай ідэі. У гэтым сэнсе значную цікавасць уяўляюць многія творы Янкі Купалы, дзе неаднаразова закраналіся пытанні, так ці інакш звязаныя з беларускай нацыянальнай ідэяй.
Нацыянальная ідэя, бясспрэчна, вядучая, “выпеставаная” сэрцам і розумам, ахвяраваная асабістым лёсам у творчасці Янкі Купалы. Разам са сваім народам аўтар прайшоў пэўную эвалюцыю ў яе разуменні, асэнсаванні яе гістарычнай перспектывы. Пачынаў Я. Купала з вершаў заклікавага характару, што характэрна для этапу нацыянальнага самавызначэння пачатку 20 ст., які Л.Гаранін трапна характарызуе наступным чынам: “Першы этап, звязаны са станаўленнем і фармаваннем нацыянальнай ідэі, калі асветніцка-публіцыстычныя функцыі дамінавалі ў літаратуры, характарызуецца вобразамі вялікага эмацыянальнага напалу, дзе галоўная думка або завуалявана…, або … “скарочана” да лозунга, закліку, сімвала” [1, с.175].
Тым не менш ужо напачатку творчасці Я.Купала выступіў і як сатырык, агучыўшы праблему рэнегацтва і прыстасавальніцтва ў пэўных колах беларускага грамадства. Здраду народным ідэалам паэт успрымаў як праяўленне душэўнай подласці. Так, у вершы “Як тут не смяяцца” (1905)               Я. Купала саркастычна высмейвае наваяўленага пана, які “На цэлы свет з пагардай Дзікім глядзіць казлом, А быў жа ён нядаўна Авечак гандляром”.
Узвышэнне чалавека з народа і абуральная саркастычная інтанацыя ў адрас сацыяльных вярхоў – адметная рыса нацыянальнай літаратуры перыяду станаўлення. Разнастайныя мастацкія інтэрпрэтацыі гэтай адметнасці – ад публіцыстычных, эмацыянальна-лірычных да камедыяграфічных – знаходзяцца ў цэнтры ўвагі аўтара і пры асэнсаванні нацыянальнай ідэі.
Выразна прасочваецца эвалюцыя купалаўскай творчай пазіцыі ў адлюстраванні нацыянальнай ідэі ў ягонай камедыяграфічнай спадчыне. Разуменне аўтарскай пазіцыі, аб’ектыўны аналіз твораў па згаданай праблеме немагчымы без асэнсавання ўплыву еўрапейскіх літаратурных традыцый на камедыяграфічную творчасць Янкі Купалы, усведамлення яе як часткі агульнабеларускага мастацка-ідэйнага кантэксту.
Да вывучэння творчасці Я Купалы звярталіся такія даследчыкі, як  У. Гніламёдаў [3], І. Навуменка [11], У. Юрэвіч [17], М. Ярош [16] і іншыя навукоўцы.
Яны разглядалі самыя розныя аспекты творчасці пісьменніка: тэматыку і праблематыку яго твораў, мастацкую спецыфіку, ролю Я. Купалы ў станаўленні нацыянальнай мастацкай традыцыі, у станаўленні рамантычнага напрамку.
Тым не менш, многія аспекты творчасці пісьменніка патрабуюць свайго далейшага асэнсавання. Так, неабходна больш грунтоўна даследаваць нацыянальныя ідэі ў творах Я. Купалы.
Існуе неабходнасць у суаднясенні твораў паэта з духоўным кантэкстам сучаснасці.
Такім чынам, актуальнасць нашай работы заключаецца ў неабходнасці далейшага комплекснага, сістэмнага асэнсавання творчасці Янкі Купалы.
Мэта: вызначыць асаблівасці раскрыцця нацыянальнай ідэі ў творах Я. Купалы
Задачы:
1) асэнсаваць праблемнае поле твораў Я. Купалы;
2) асэнсаваць крытычную літаратуру па тэме;
3) вызначыць, як рэалізуецца ідэя нацыянальнага самапазнання ў творчасці паэта;
4) раскрыць асаблівасці адлюстравання ідэі незалежнасці Беларусі ў паэмах Я. Купалы.
Метады: аналітычны, кантэкстуальны, сістэмны, гістарычны.
Практычнае значэнне атрыманых вынікаў: вынікі работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе далейшага вывучэння творчасці Я. Купалы, пры выкладанні літаратуры ў школе, пры правядзенні літаратуразнаўчых вечарын, пры напісанні курсавых і дыпломных работ.


Стоимость: 26.00 руб.

 
В каталоге представлено только краткое содержание курсовых, контрольных и дипломных работ, что бы получить полную версию работы Курсовая - нацыянальная ідэя ў творах Янкі Купалы (КР) необходимо заполнить форму заказа и в ближайшее время с вами свяжеться наш консультант и обговорит детали.

Все работы, которые находятся в каталоге, есть в наличии. Их делать не надо. Вы можете заказать эту работу с «сегодня на сегодня».

Курсовая - нацыянальная ідэя ў творах Янкі Купалы (КР) выполнялась на заказ и успешно сдавалась и проверялась на отсутствие плагиата из Интернета. Примеры выполнения работ можно посмотреть в разделе Портфолио. Курсовая - нацыянальная ідэя ў творах Янкі Купалы (КР) представленная в каталоге готовых работ, уже была проверена и высоко оценена, ее отличное качество гарантируется.

Если вы не нашли тему своей работы или содержание Курсовая - нацыянальная ідэя ў творах Янкі Купалы (КР) не совпадает с вашей работой, то мы напишем новую, курсовая работа на заказ - это решение ваших проблем.

Также можно заказать другие готовые курсовые работы, дипломные работы, контрольные по оптимальной цене, созданные нашими лучшими авторами.
 
 

Как избежать дубликатов?

После продажи готовая работа удаляется из каталога на 1 месяц. Поэтому вероятность получения работы, которую Ваш преподаватель в данный момент проверяет, исключена.

Что делать после покупки готовой курсовой работы?

1. Прочитать курсовую работу;
2. Проверить соответствие оформления работы требованиям Вашего ВУЗа....  далее

Курсовые на заказ, контрольные работы, рефераты, отчеты по практике, дипломы по всем гуманитарным, экономическим, правовым предметам. Качественно, профессионально. E-mail: info@5kursov.by
© 2011—2017 5kursov.by. Все права защищены.

Каталог TUT.BY