Курсовые работы на заказ - 5kursov.by

 
 
 
         +375 (29) 381-88-28         info@5kursov.by         пнпт, с 11:00 до 19:00 Расширенный поиск

 

Home Вы находитесь: ГлавнаяКаталог готовых работЛитератураКурсовая - трагедыйныя матывы ў творчасці М.Танка 80-х - 90-х гадоў (КР)


Тема:

Курсовая - трагедыйныя матывы ў творчасці М.Танка 80-х - 90-х гадоў (КР)

УВОДЗІНЫ 3
1 АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧЫЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ   М. ТАНКА 7
2 ТРАГЕДЫЙНЫЯ МАТЫВЫ Ў ВЕРШАХ М. ТАНКА ПЕРЫЯДУ 80-х –  90-х гг. 13
2.1 Тэма Апакаліпсіса ў вершах М. Танка 13
2.2 Трывога пра сённяшні дзень у паэзіі М. Танка 17
ЗАКЛЮЧЭННЕ 24
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 25
 
УВОДЗІНЫ
Я толькі частку невялічкую
Змог праспяваць
Таго, што расказалі мне
Вятры, дарогі,
Валуны і рэкі,
Лясы і зоры... 
М. Танк
Каардынаты мастацкіх пошукаў у беларускай паэзіі канца ХХ ст.  вылучаюцца шырынёй тэматычных абсягаў, жанрава-стылявой і рытміка-інтанацыйнай разнастайнасцю, што дазваляе засяродзіць увагу на дзвюх асноўных мадэлях гарманічна-кантрастнага адлюстравання рэальнасці. У адной з іх перавага аддаецца гарманічнаму суладдзю думак і пачуццяў, у дру-гой — пераважаюць кантрастна-вобразныя малюнкі навакольнага свету, драматызм і трагедыйнасць жыццёвых стасункаў.
Устойлівасць тэндэнцыі гарманічнага, рамантычна ўзвышанага адлюстравання ўнутранага свету асобы даволі экспліцытна праяўляецца ў лірычнай паэзіі, дзе суб'ектыўнае і аб'ектыўнае зліваюцца ў адзіным парыве творчага натхнення, здольнага спыніць імгненне, прымусіць застыць у зачараванасці перад высокай красой.
Сучасная  беларуская літаратура жыве клопатамі пра час, народны  лёс, які  праламляецца  ў  лёсе асобных  людзей. Яна вызначаецца  пільнай  ўвагай  да асобы  чалавека  і  штодзённых  праяў жыцця. Рэальныя  здабыткі  сучаснай  прозы  немалыя. Пашырылася  рэчышча “ваеннай”  прозы  творамі В. Быкава,  І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых  пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана  маральна-этычным  і   філасофскім  праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў зваро-це да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання  сучаснікаў  (творы   У. Караткевіча, І. Шамякіна, У. Калесніка, В. Коўтун,   А. Лойкі).
Разам з традыцыйнымі  ў сучаснай  беларускай  літаратуры  з’явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за  ўсё  чарно-быльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг. Больш абвостра-на ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах. Аб неабходнас-ці  беражлівых   адносін  да  прыроды,  аб  сэнсе чалавечага  жыцця.
У беларускай паэзіі дакладна зафіксаваны яшчэ адзін “дагератып” канца ХХ стагоддзя, узноўлены з натуры: трагедычная постаць блуднага сына – вымушанага перасяленца з чарнобыльскай зоны, які таксама пакутліва шукае і не можа знайсці ратавальныя лекі для душы. Наведванне родных мясцін не столькі заспакойвае, колькі развярэджвае балючыя раны.
Пасля чарнобыльскай аварыі спакойная лірычная плынь нярэдка пазначаецца драматызмам часу, чуюцца “трывогі і любві // у мокрых травах // крокі” [43, с. 264].
Чалавек у паэзіі 1960-х — сярэдзіны 1980-х гадоў пераважна згарманізаваны з навакольным асяроддзем, малюнкі пейзажу падпарадкава-ныя, як правіла, яго настрою, пачуццям і перажыванням. 
Паэты спрабуюць уявіць будучае нацыянальнае адраджэнне, але нярэдка яно бачыцца даволі супярэчлівым і сумніўным. 
Пачынаючы з канца 1970-х гадоў эйфарыя ўслаўлення дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ўсё часцей змяняецца сумненнямі наконт выключнай дабратворнасці і разумнага выкарыстання іх на патрэбы чалавецтва. Разам з тым увага скіроўваецца да таямніц чалавечай душы і іх непасрэднай залежнасці ад акаляючага асяроддзя. 
У канцы 1980-х на поўны голас загаварылі пра экалагічныя праблемы, вастрыня пастаноўкі якіх не змяншаецца і ў 1990-я гады. I разам з тым на парадак дня было пастаўлена пытанне “экалогіі” душы чалавека, яго духоў-най сутнасці. 
У апошнія гады паэзія становіцца больш разважлівай, па-філасофску засяроджанай, мудрай. Мяняецца скіраванасць і змацыйная афарбоўка мастацкага мыслення. Светлае, бясхмарнае ўспрыманне рэчаіснасці саступае месца канфліктна-драматычнаму і нават трагедыйнаму адлюстраванню стану сучаснага грамадства, трывожнай заклапочанасці з прычыны паглыблення яго бездухоўнасці. Душа цяпер не радуецца, а “трывогай плача”, “шчыміць і тужыць”, час пазбаўлены магчымасці супакоіць яе, бо “сталёвым крокам і маторным спевам” наўрад ці можна ачысціць душу ад навакольнага бруду. Гімн сталёвым крокам і маторным спевам — эйфарыя мінулых дзесяцігоддзяў. 
У 1990-я гады літаратура настойліва шукае іншыя лекі для збалелай душы беларуса, якую можна супакоіць толькі захаваннем суверэнітэту, статусу незалежнай дзяржавы, адраджэннем гістарычнай памяці, мовы і культуры народа, выхаваннем нацыянальнай і чалавечай годнасці. 
Харктэрнай   асаблівасцю  сучаснай  літаратуры  з’яўляецца  вяртанне  яе  да  мінулага.  Увагу   пісьменнікаў  прыцягваюць  усе  эпохі   і  перыяды  жыцця  народа.   Адбываецца  пераасэнсаванне  колішніх   падзей  з  пазіцый  сучаснасці.   Падзеі  пачынаюць  разглядацца  ў   кантэксце  часу  мінулага  і   сёнешняга.
Апошнія   гады  называюць  гадамі  праўды,   якая  стала  неад’емнай  часткай   нашага  жыцця.  У  літаратуры   пачынаюць  узнаўляцца  падзеі  30-50-х   гг.,  расказваецца  аб  Курапатах,   аб  массавых  ахвярах  таго  часу. Скалечаныя  таталітарнай  сістэмай   лёсы  пісьменнікаў  і  іх   творчасць  сёння  становяцца   прадметам  спецыяльнага  даследвання. І  ўжо  духоўным  набыткам   шарокага  кола  чытачоў  сталі   дакументальныя  аповесці  і   апавяданні С. Грахоўскага “Зона маўчання”, “З  воўчы білетам”, П. Прудні-кава  “Яжовыя  рукавіцы”,  “Пекла”,  Ф. Аляхновіча  “У  капцюрох  ГПУ”,   Б. Мікуліча  “Аповесць  для  сябе”. З  іх  паўстаюць  падрабязнасці тых  страшных  падзей,  высвечваюцца   абліччы  катаў  і  іх  шматлікіх   ахвяр.  
Калі задумваешся над гісторыяй развіцця беларускай нацыянальнай паэзіі XX стагоддзя, яе зместам і формай, міжволі прыходзіш да ўсведамлення заканадаўчай місіі ў ёй народнага паэта Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі Максіма Танка (1912-1995). Заканадаўчай як у плане духоўна-філасофскага, светапоглядна-метадалагічнага асэнсавання працэсаў рэчаіснасці, так і ў плане мастацка-стылістьгчнага выяўлення душэўна-псіхалагічнага стану лірычнага героя, тых змен і зрухаў, якія ў ім адбываліся.
Творчае жыццё Максіма Танка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і асабістых глыбокіх перажыванняў, аб'ектыўных зрухаў у грамадстве, пераломных падзей і набалелых праблем, што вызначаюць лес беларускага народа. Шмат чаго ўмяшчае ў сабе паняцце “танкаўская паэзія”: колькі тут непераўзыйдзеных узораў, выкананых на вышэйшым узроўні сучаснай паэтычнай культуры, праблемнага матэрыялу для разгадкі на-ватарскіх шляхоў сапраўднага мастацтва і наватарскай сутнасці самога паэта. Тут яго ажыццяўленне важнейшых высноў эстэтычнай канцэпцыі, тут яго філасофія паэтычнай творчасці.
Таму мэта нашай курсавой работы – высветліць трагедыйныя матывы ў творчасці М. Танка. Для дасягнення пастаўленай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:
-разгледзіць агульначалавечыя матывы ў творчасці М. Танка;
-вызначыць спецыфіку тэмы Апакаліпсісу ў вершах М. Танка;
-раскрыць сутнаць сучасных праблем.
Аб’ект – творчасць пісьменніка ў перыяд 80-х – 90-х гг.
Прадмет – вершы М. Танка 1983 – 1995 гг.


Стоимость: 26.00 руб.

 
В каталоге представлено только краткое содержание курсовых, контрольных и дипломных работ, что бы получить полную версию работы Курсовая - трагедыйныя матывы ў творчасці М.Танка 80-х - 90-х гадоў (КР) необходимо заполнить форму заказа и в ближайшее время с вами свяжеться наш консультант и обговорит детали.

Все работы, которые находятся в каталоге, есть в наличии. Их делать не надо. Вы можете заказать эту работу с «сегодня на сегодня».

Курсовая - трагедыйныя матывы ў творчасці М.Танка 80-х - 90-х гадоў (КР) выполнялась на заказ и успешно сдавалась и проверялась на отсутствие плагиата из Интернета. Примеры выполнения работ можно посмотреть в разделе Портфолио. Курсовая - трагедыйныя матывы ў творчасці М.Танка 80-х - 90-х гадоў (КР) представленная в каталоге готовых работ, уже была проверена и высоко оценена, ее отличное качество гарантируется.

Если вы не нашли тему своей работы или содержание Курсовая - трагедыйныя матывы ў творчасці М.Танка 80-х - 90-х гадоў (КР) не совпадает с вашей работой, то мы напишем новую, курсовая работа на заказ - это решение ваших проблем.

Также можно заказать другие готовые курсовые работы, дипломные работы, контрольные по оптимальной цене, созданные нашими лучшими авторами.
 

Похожие работы

 
 

Как избежать дубликатов?

После продажи готовая работа удаляется из каталога на 1 месяц. Поэтому вероятность получения работы, которую Ваш преподаватель в данный момент проверяет, исключена.

Что делать после покупки готовой курсовой работы?

1. Прочитать курсовую работу;
2. Проверить соответствие оформления работы требованиям Вашего ВУЗа....  далее

Курсовые на заказ, контрольные работы, рефераты, отчеты по практике, дипломы по всем гуманитарным, экономическим, правовым предметам. Качественно, профессионально. E-mail: info@5kursov.by
© 2011—2018 5kursov.by. Все права защищены.

Каталог TUT.BY