Курсовые работы на заказ - 5kursov.by

 
 
 
         +375 (29) 381-88-28         info@5kursov.by         пнпт, с 11:00 до 19:00 Расширенный поиск

 

Home Вы находитесь: ГлавнаяКаталог готовых работЛитератураКурсовая - жаночыя вобразы ў Палескай хроніцы І. Мележа (КР)



Тема:

Курсовая - жаночыя вобразы ў Палескай хроніцы І. Мележа (КР)

Уводзіны 3
1 Вобраз жанчыны ў літаратуры 7
2 Жаночыя вобразы ў “палескай хроніцы” І. Мележа 11
2.1 Любімая гераіня І.Мележа 11
2.2Хадоська-чароўная і сціплая кветка Палесся 17
2.3 Вобразы іншых прадстаўніц прыгожай паловы ў “Хроніцы” 21
Заключэнне 29
Спіс выкарыстаных крыніц 30
 
УВОДЗІНЫ
“Кожны край мае тых, што апавядаюць, чым ёсць для народа ўпадак і хвала, а беларусы нікога не маюць” [1, с. 35], – са шчымлівай сыноўняй скрухай пісаў калісьці Я. Купала. Іван Паўлавіч Мележ пачаў працаваць над “Палескай хронікай” ў той час, калі яго родны Палескі край быў апеты такімі славутымі майстрамі слова як І. Купрын і С. Караленка, І. Тургенеў і Я. Колас. Але гэта не стрымала пісьменніка, хоць і непакоіла думка аб тым, што там, дзе стаіць нямала будынкаў, лёгка згубіцца і яшчэ аднаму чарговаму збудаванню.                      І. Мележ здолеў паглядзець на Палессе не збоку, як бясстрасны хранікёр, а знутры,  адлюстраваўшы свой край і яго гісторыю такімі, якімі яны бачыліся героям раманаў, сцвердзіўшы слушную думку, што “новае даводзіцца адкрываць і таму, хто піша на тэму, якую ніхто не чапаў, і таму, хто адважваецца пісаць пра тое, пра што пісалі другія” [2, Т. 8, с. 249].
Ажыццяўляць сваю задуму напісаць аб Палессі пісьменнік пачаў у сярэдзіне 50-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ў літаратурным асяроддзі шырока бытавала яўна памылковая думка аб тым, што толькі твор на “сучасную” тэму можа быць карысным чытачам. Прычым у паняцце сучаснасці ўкладаўся адназначны і вузкі сэнс: сучасны творгэта твор аб сённяшнім дні. Некаторыя “дзеячы” падвяргалі сумненню нават ідэю існавання рамана як жанра.
Праблему сучаснасці І. Мележ разумеў вельмі глыбока – яна не абмяжоўвалася для яго рамкамі сённяшняга дня. Адной з асноўных асаблівасцей рамана пісьменнік лічыў яго гістарызм, імкненне да шырокага погляду на жыццё – з улікам усіх часавых вымярэнняўмінулага, сучаснага і будучага
Яшчэ ў 1946 годзе І. Мележ у рабочым блакноце занатаваў:  “Напісаць аповесць пра Палессе”. Мелася на ўвазе, што гэта будзе кніга пра меліяратараў, “пра барацьбу палешукоў з прыродай” у   пасляваенныя   часы, гэта значыць ва ўсіх адносінах рэч “сучасную”, надзённую.   
У дзённіку (за 1947 год) ёсць такія думкі:
“а) “Наступленне на балоты”вялікая, прыгожая, нацыянальная тэма. Напісаць.
б) Пяскі Беларусі. Барацьба за ўраджай на пясчаных глебах (нацыянальная тэма)” [2, с. 155].
Прыступаючы ў пачатку 1956 года да ажыццяўлення даўняй задумы, пісьменнік ужо бачыў у cвaiм уяўленні не аповесць, а “раман аб простых людзях беларускага Палесся” [2, с. 142]. Непасрэдным жа подступам да здзяйснення аўтарскіх планаў сталі мележаўскія апавяданні “Здарэнне” (1956 г.) і “Дадому” (1959 г.).
У 1960 годзе праца над раманам была завершана. Але на той час аўтару ўжо стала ясна, што яго задума, якая ў працэсе творчай працы ўсё больш ускладнялася, далёка не вычэрпваецца гэтым раманам. Пісьменнік, па яго словах, “зразумеў, што адной кнігай не абысціся. Логіка развіцця падзей i характараў патрабавала працягу” [3, с. 44]. Так нарадзілася выдатная мележаўская трылогія пра Палессе, якую звычайна і называюць “Палеская хроніка”.
За цэлае дзесяцігоддзе напружанай працы аўтар уклаў у сваю дылогію столькі сіл, энергіі, роздуму, любасці i хвалявання, што яе, без перабольшання, можна назваць сапраўдным творчым подзвігам. Як i ўсякі подзвіг, ён не даўся пісьменніку лёгкай цаной.
У рамане “Людзі на балоце”, па сутнасці, стыль пісьменніка канчаткова акрэсліўся, праявіўся як мастацкая рэальнасць. Папярэдняя творчасць (шматлікія апавяданні, некалькі аповесцяў і п’ес, буйны ваенны раман “Мінскі напрамак”) – гэта толькі пошукі арыгінальнага стылю, пошукі сябе. У ранейшых творах пры ўсіх іх больш ці менш значных вартасцях не заўсёды можна было ўбачыць закончанасць і ўзаемаабумоўленасць розных элементаў мастацкага цэлага. То жыццёвы матэрыял неяк рэзка выпіраў сваімі знешнімі абрысамі, то аўтарская думка адкрыта пульсавала па паверхні, падпарадкоўваючы сабе матэрыял, то багаты матэрыял жыцця неяк рассыпаўся, існаваў сам па сабе ў шматлікіх яго праяўленнях, нярэдка ў знешніх, выпадковых сувязях. Недастаткова адчувалася ўласная перажытасць, асабістая далучанасць да падзей і характараў.
Раманісту ўдалося па-мастацку добра гэтай усхваляванасцю, лірычнасцю насыціць сістэму твора – быт і сацыяльныя калізіі, пейзаж і пачуцці, думкі герояў. Увогуле ёсць падставы гаварыць пра натуральнае, непарыўнае зліццё душэўнай і духоўнай біяграфіі пісьменніка з біяграфіяй беларусаў, з якімі ён жыў, думкі і пачуцці якіх з’яўляюцца яго роздумамі і пачуццямі.
Багаты матэрыял рэчаіснасці арганізаваны ў стройную, завершаную раманічную сістэму, пранізаны значнай аўтарскай думкай, у аснове якой разуменне свету і чалавека ў ім. Іменна гэта надае жыццёвым фактам, характарам, розным сваёй сацыяльнай і жыццёвай змястоўнасцю, духоўнай сутнасцю, сапраўднае ідэйна-мастацкае адзінства, мэтанакіраванасць руху і пэўную завершанасць усёй мастацкай сістэме.
Б. Сачанка, які быў першым з супрацоўнікаў “Полымя” чытачом мележаўскага твора, даў яму надзвычай высокую ацэнку, паставіўшы раман у шэраг лепшых твораў беларускай прозы. Ён успамінаў: “Калі я зачытаў раман і сказаў аднойчы пры ўсіх супрацоўніках, што раман – творчая ўдача Івана Мележа, што такіх твораў яшчэ не бачыла беларуская проза, сёй-той не паверыў мне, мусіць падумаў: маладзён, каб разбірацца ў літаратуры глыбока, ды і  землячок жа” [3, с. 309]. Але раман пачалі чытаць. Неўзабаве з’явіліся першыя водгукі, рэцэнзіі, артыкулы (І. Шамякіна, Я. Брыля, У. Калесніка і інш.). Поспех быў відавочны. Праўда, удача празаіка парадава не ўсіх: “На сходах, на розных абмеркаваннях у Саюзе пісьменнікаў сёй-той спрабаваў прынізіць значэнне новага твора: маўляў, нічога асаблівага ў рамане няма, да таго ж пра гэта пісалі ўжо…” [3, с. 309].
Заўзятыя “абаронцы чысціні мовы” абвінавачвалі ў злоўжыванні дыялектызмамі. Гэтыя наскокі былі разбіты ўшчэнт, прычым не крытыкай, не аўтарам, а самімі чытачамі. Некаторыя з іх настолькі моцна паверылі ў праўдзівасць існавання герояў, што на адрас Глінішчанскага сельсавета пасыпаліся цэлыя вазы лістоў, адрасаваных Ганне і Васілю, з пытаннямі, меркаваннямі, парадамі, спачуваннем. І. Мележ разумеў, што здарылася гэта таму, што выдуманыя яго героі з самога жыцця, жыцця “з цяжкаю, да знямогі, працай, бясконцымі, да атупеласці, клопатамі, з ціхімі вячоркамі і буйнымі п’янымі вяселлямі” [3, с. 419].
Неадольная патрэба як бы нанова перажыць мінулае, даследуючы, асэнсоўваючы пэўны перыяд жыцця свайго народу, дазволіў празаіку паказаць яго глыбокую ўнутраную прыгажосць, сціпласць, працавітасць і сумленнасць беларуса. Гэта была патрэба душы, абавязак сына роднай зямлі. Адначасова гэта быў покліч часу, вялікае грамадскае запатрабаванне.
Дзесьці тут, у нашай сучаснасці, закладзена тое зерне, з якога вырасла хроніка, яе ідэі, характары, стыль. Сцвярджэнне самакаштоўнасці чалавека, гуманных адносін да яго праз праўдзівы паказ і ўдумлівае асэнсаванне рэчаіснасці складаюць ідэйную сутнасць і ідэйную аснову твора Мележа, яго стылю.
Аб’ект курсавой работы – трылогія І. Мележа “Палеская хроніка”.
Прадмет – жаночыя вобразы ў ідэйна-мастакцім кантэксце рамана.
Мэта работы – даследаваць асаблівасці адлюстравання жаночых вобразаў у трылогіі І. Мележа “Палеская хроніка”.
Для дасягнення акрэсленай мэты ставяцца і вырашаюцца наступныя задачы:
-раскрыць асаблівасці раскрыцця жаночых вобразаў у мастацкай літаратуры;
-вызначыць ролю і месца жаночых вобразаў у трылогіі І. Мележа “Палеская хроніка”.
 


Стоимость: 26.00 руб.

 
В каталоге представлено только краткое содержание курсовых, контрольных и дипломных работ, что бы получить полную версию работы Курсовая - жаночыя вобразы ў Палескай хроніцы І. Мележа (КР) необходимо заполнить форму заказа и в ближайшее время с вами свяжеться наш консультант и обговорит детали.

Все работы, которые находятся в каталоге, есть в наличии. Их делать не надо. Вы можете заказать эту работу с «сегодня на сегодня».

Курсовая - жаночыя вобразы ў Палескай хроніцы І. Мележа (КР) выполнялась на заказ и успешно сдавалась и проверялась на отсутствие плагиата из Интернета. Примеры выполнения работ можно посмотреть в разделе Портфолио. Курсовая - жаночыя вобразы ў Палескай хроніцы І. Мележа (КР) представленная в каталоге готовых работ, уже была проверена и высоко оценена, ее отличное качество гарантируется.

Если вы не нашли тему своей работы или содержание Курсовая - жаночыя вобразы ў Палескай хроніцы І. Мележа (КР) не совпадает с вашей работой, то мы напишем новую, курсовая работа на заказ - это решение ваших проблем.

Также можно заказать другие готовые курсовые работы, дипломные работы, контрольные по оптимальной цене, созданные нашими лучшими авторами.
 
 

Как избежать дубликатов?

После продажи готовая работа удаляется из каталога на 1 месяц. Поэтому вероятность получения работы, которую Ваш преподаватель в данный момент проверяет, исключена.

Что делать после покупки готовой курсовой работы?

1. Прочитать курсовую работу;
2. Проверить соответствие оформления работы требованиям Вашего ВУЗа....  далее

Курсовые на заказ, контрольные работы, рефераты, отчеты по практике, дипломы по всем гуманитарным, экономическим, правовым предметам. Качественно, профессионально. E-mail: info@5kursov.by
© 2011—2017 5kursov.by. Все права защищены.

Каталог TUT.BY