Курсовые работы на заказ - 5kursov.by

 
 
 
         +375 (29) 381-88-28         info@5kursov.by         пнпт, с 11:00 до 19:00 Расширенный поиск

 

Home Вы находитесь: ГлавнаяКаталог готовых работЛитератураКурсовая - жанравыя і стылявыя асаблівасці апавяданняў І.Пташнікава 1960-х гг. (КР)



Тема:

Курсовая - жанравыя і стылявыя асаблівасці апавяданняў І.Пташнікава 1960-х гг. (КР)

УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА І. ТЭМА АПАЛЕНАГА ВАЙНОЙ МАЛЕНСТВА 5
ГЛАВА ІІ. ЛЁС ПРАЦОЎНЫХ ЛЮДЗЕЙ Ў МАЛОЙ ПРОЗЕ І.ПТАШНІКАВА 14
ЗАКЛЮЧЭННЕ 16
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 17
 
УВОДЗІНЫ
Кожны літаратар развіваецца напачатку ў рэчышчы нацыянальнай тра-дыцыі і літаратуры таго пакалення, да якога ён належыць. Найперш гэта зауважаецца па спецыфічным адчуванні гісторыі і па далучанасці да мас-тацкага рэальнага часу, па тым, як пісьменнік разумее сваю ролю ў агуль-налгтаратурным працэсе і ўключаецца ў "сваю сучаснасць". Такім чынам выяўляецца гістарычны і эстэтычны кантэкст традыцыі. "Кожнай нацыі кож-най расе ўласціва сваё ўсведамленне, не толькі творчае, але і крытычнае, - адзначаў англійскі крытык Т.С. Эліот [5, с. 58].
 Іван Пташнікаў належычь да літаратурнага пакалення тых часоў, калі ў літаратурырускай і беларускайнараджалася так званая "вясковая проза", а тэма вёскі, атрымаўшы глыбока нацыянальнае асвятленне і нацыянальна-філасофскую змястоўнасць, стала галоўным аб'ектам мастацтва ў творчасці цэлай плеяды беларускіх пісьменнікаў (I. Мележ, В. Адамчык, А. Кудравец, А. Жук, В. Казько, В. Карамазаў). Абвостраная ўвага беларускіх празаікаў-"шасцідзесятнікаў" да гэтай тэмы грунтавалася на традыцыі 20-х гг. XX ст. (Я. Колас, М. Гарэцкі, К. Чорны, Л. Калюга, М. Зарэцкі і інш.), але іх літаратурныя пошукі мадэляваліся на творчай глебе новага часу і новых праблем. У адрозненне ад літаратурнага пакалення пачатку XX ст., для якога істотным было адлюстраванне праблемы адданасці чалавека сваёй зямлі і працы, літаратары-"шасцідзесятнікі" вымушаны былі канстатаваць зусім іншыя праблемы - адыход чалавека ад спрадвечнай працы на зямлі, урбанізацыю, супрацьстаянне новых і старых каштоўнасцей, узнікненне новай менталынасці, новай псіхалогіі і светабачання. Глыбінныя працэсы літаратурнай рэфлексіі ў рэчышчы "вясковай" тэмы і адпаведнай цэнтральнай літаратурнай традыцыі несумненна аказалі ўплыў на пачатак і развіццё творчасці I. Пташнікава, які стаў адным з плённых творцаў на ніве "вясковай" прозы, што невыпадкова, бо ён нарадзіўся і рос у вясковым асяроддзі, добра ведаў рэаліі, якія пасля сталі асновай яго раманаў "Чакай у далёкіх Грынях" (1960), "Мсціжы" (1970), "Алімпіяда" (1984), аповесцей "Лонва" (1964), "Тартак" (1967), "Найдорф" (1975) і апавяданняў розных гадоў. Пісьменнік сцвярджае найлепшыя каштоўнасці беларускай літаратурнай традыцыі: глыбіню адлюстравання сацыяльных і маральных адносін, актуалынасць праблематыкі, выяўленне нацыянальнай спецыфікі ў прозе, эстэтычнае як абавязковую складальную мастацкасці твора. "Прасякнутая моцным сялянскім каларытам, беларуская нацыянальная стылёвая традыцыя вымагала ад пісьменнікаў мастацкага пранікнення ў самыя глыбіні народнага быцця", - пазначала Т. Шамякіна (Шамякіна 1981, с. 47). Аналізуючы "вясковую" прозу I. Пташнікава, заўважым, што ў самім выбары жыццёвага матэрыялу ў мастака прысутнічае свой арыгінальны погляд на свет, свой стыль, што ўплывае на выпрацоўку ўласных творчых прыёмаў, стварэнне асаблівых мастацкіх сродкаў, якія залежаць ад індывідуальнасці літаратурнага таленту, жыццёвага вопыту.
Наступная адметнасць індывідуальнай творчай манеры I. Пташнікава -асаблівасць адлюстравання мастацкага часу ў творчасці, увядзенне эле-ментаў "прасторавай формы" - тыпу эстэтычнага бачання ў літаратуры і ў мастацтве XX ст., пры якім сэнсавае адзінства адлюстраваных падзей раскрываецца не ў часавай, прычыннай і знешняй паслядоўнасці, а сінхранічна, па ўнутранай рэфлектыўнай логіцы цэлага, у "прасторы" свядомасці". Гэты тэрмін быў уведзены амерыканскім крытыкам Джазэфам Фрэнкам у працы "Прасторавая форма ў сучаснай літаратуры".                                  У I.Пташнікава прасторавая форма выяўляецца як пэўная сінхранізацыя "ваеннага" быцця з мірным часам, прынцып рэтраспектывы ў рамане "Алімпіяда", узнікненне эфекту "спыненага кадра" праз падрабязную рэцэпцыю перажыванняў Андрэя Вялічкі ў рамане "Мсціжы", у якім дзеянне, што ў рэальнасці адбываецца некалькі хвілін, знаходзіць маштабнае апісанне не на адной старонцы, асабліва калі яно ўскладняецца перажываннямі і ваганнямі героя, на аснове якіх і пабудаваны твор.
I. Пташнікаў здолеў не проста апісаць вёску і жыццё вяскоўцаў у рэчыш-чы нацыянальнай традыцыі. ЁН, як некалі Фолкнер, стварыў свой мастацкі свет - самабытны, непаўторны. Нездарма С. Андраюк заўважае, што проза I. Пташнікава здольна "арганічна спалучыць у адлюстраванні рэчаіснасці самы бліжэйшы план з далёкай перспектывай", а «імкненне суаднесці "сваю" прыроду з вялікай прыродай свету, прозу рэальнага насыціць паэзіяй імкнення да высокага - ці не тут выяўляецца чалавечае і мастакоўскае жа-данне цэласнасці і гармоніі?».
Іван Пташнікаў праз сваю ўласную манеру, індывідуальны талент, твор-чы эксперымент стварыў якасна непаўторную, арыгінальную прозу, якая    ўзбагаціла нацыянальную літаратуру і дала штуршок для развіцця пісьмен- ніцкіх наваный.
Тэма даследванняжанравыя і стылявыя асаблівасці апавяданняў Івана Пташнікава 1960-х гг.
Задачывысветліць жанравыя і стылявыя асаблівасці прозы пісьменніка; адзначыць адметнасці ў напісанні твораў.


Стоимость: 26.00 руб.

 
В каталоге представлено только краткое содержание курсовых, контрольных и дипломных работ, что бы получить полную версию работы Курсовая - жанравыя і стылявыя асаблівасці апавяданняў І.Пташнікава 1960-х гг. (КР) необходимо заполнить форму заказа и в ближайшее время с вами свяжеться наш консультант и обговорит детали.

Все работы, которые находятся в каталоге, есть в наличии. Их делать не надо. Вы можете заказать эту работу с «сегодня на сегодня».

Курсовая - жанравыя і стылявыя асаблівасці апавяданняў І.Пташнікава 1960-х гг. (КР) выполнялась на заказ и успешно сдавалась и проверялась на отсутствие плагиата из Интернета. Примеры выполнения работ можно посмотреть в разделе Портфолио. Курсовая - жанравыя і стылявыя асаблівасці апавяданняў І.Пташнікава 1960-х гг. (КР) представленная в каталоге готовых работ, уже была проверена и высоко оценена, ее отличное качество гарантируется.

Если вы не нашли тему своей работы или содержание Курсовая - жанравыя і стылявыя асаблівасці апавяданняў І.Пташнікава 1960-х гг. (КР) не совпадает с вашей работой, то мы напишем новую, курсовая работа на заказ - это решение ваших проблем.

Также можно заказать другие готовые курсовые работы, дипломные работы, контрольные по оптимальной цене, созданные нашими лучшими авторами.
 
 

Как избежать дубликатов?

После продажи готовая работа удаляется из каталога на 1 месяц. Поэтому вероятность получения работы, которую Ваш преподаватель в данный момент проверяет, исключена.

Что делать после покупки готовой курсовой работы?

1. Прочитать курсовую работу;
2. Проверить соответствие оформления работы требованиям Вашего ВУЗа....  далее

Курсовые на заказ, контрольные работы, рефераты, отчеты по практике, дипломы по всем гуманитарным, экономическим, правовым предметам. Качественно, профессионально. E-mail: info@5kursov.by
© 2011—2017 5kursov.by. Все права защищены.

Каталог TUT.BY