Курсовые работы на заказ - 5kursov.by

 
 
 
         +375 (25) 726-58-81          +375 (29) 183-64-75         info@5kursov.by         пнпт, с 11:00 до 19:00 Расширенный поиск

 

Home Вы находитесь: ГлавнаяКаталог готовых работЛитератураМастацкія асаблівасці прозы Л. Рублеўскай (КР)



Тема:

Мастацкія асаблівасці прозы Л. Рублеўскай (КР)

Уводзіны 3
Глава 1 Гістарычны дэтэктыў як жанр літаратуры 6
Глава 2 Мастацкія асаблівасці прозы Л. Рублеўскай 10
2.1 Гісторыя і сучаснасць у прозе Л. Рублеўскай 10
2.2 Мастацкія асаблівасці аповесцяў “Сэрца мармуровага анёла” і “Пярсцёнак апошняга імператара” 21
Заключэнне 28
Спіс выкарыстаных крыніц 30
 
УВОДЗІНЫ
Абмаляваць сённяшні стан нацыянальнай літаратурызадача, шчыра кажучы, вартая падручніка і калектыву аўтарытэтных аўтараў. Літаратуражывы арганізм, з ягонымі хваробамі і этапамі біялагічнага развіцця, з унутранымі пухлінамі і ранамі, што нанесеныя звонку. І мы, клетачкі гэтага яшчэ жывога, нягледзячы на знешнюю жахлівую духоўную экалогію, арганізму, можам кожны са свайго месца, у даступным кругаглядзе выказваць толькі пэўныя меркаванні пра стан вялікага цэлага, часткамі якога з’яўляемся.
На постсавецкай прасторы, напэўна, самай сур’ёзнай праблемай для мастацтва ўвогуле з’яўляецца неабходнасць прыстасавання да новых — рынкавых — адносінаў. Творчая інтэлігенцыя прывыкла мець стабільныя ганарары і стабільнае прызнанне сваёй працы (калі, зразумела, яна знаходзілася ў межах цэнзуры). Сёння высветлілася, што мастацтва не патрэбнае нікому, апроч яго прамога спажыўца — чытача-гледача. Ну а апошні, натуральна, заплоціць толькі за той тавар, які адпавядае ягонаму не вельмі вытанчанаму густу. І куды ахвотней купіць круты дэтэктыў з хэпі эндам, чым высокамастацкі раман пра побыт палескай вёскі з паэтычнымі пейзажамі і псіхалагічнай дакладнасцю характараў. Таму ў адзін цудоўны дзень беларускія пісьменнікі ўсвядомілі, што іх каштоўныя рукапісы ніхто не збіраецца пераўтвараць у друкаваныя тамы, а тонкі струменьчык дзяржаўных датацыяў на кнігі цалкам паглынаецца запатрабаваннямі нешматлікіх шчасьліўчыкаў, якія яго і размяркоўваюць. 
Ідэя зрабіць беларускую кнігу, напісаную дастаткова прафесійна, чытэльнай і папулярнай, узнікла даўно. Уладзімір Караткевіч, культавы для адраджэнцкай моладзі васьмідзесятых пісьменнік, прапаноўваў звяртацца да папулярных жанраў — дэтэктыва, прыгодніцкіх раманаў. Сёння і гэта не дапамагае — занадта шмат рускамоўнай прадукцыі. Нават Адам Глобус, які мае дзеля гэтага магчымасці, не раскруціў свій міфічна-эратычны “Дамавікамерон”, дый увогуле ніякую іншую беларускамоўную кніжку. Але і руская літаратура не ўнікла праблемы выцяснення “высокай літаратуры” масавай. У маскоўскай “Литературной газете” пісьменнік Чынгіз Айтматаў наступным чынам асэнсоўвае феномен масавай літаратуры: “У гэтых творах гаворка ідзе пра тры рэчы: страх, голад і каханне, больш дакладна — размнажэнне... Гэта так, чалавек існуе дзеля гэтага. Але культура існавала і існуе дзеля таго, каб адысці ад гэтага як мага далей і наблізіцца да таго, што ў рэлігіі называецца Боскім пачаткам”.
У выпадку з беларускай літаратурай акрамя “вечных пытанняў” нашая “высокая літаратура” абавязкова абцяжараная яшчэ і нацыянальным пытаннем — выратаваннем нацыянальнай культуры, самасвядомасцю нацыі, існаваннем самой нацыі. Некаторыя даследчыкі бачаць падобнасць беларускай літаратуры да іншых маргінальных літаратураў — ірландскай, люксембургскай і да т.п. Думаецца, у бліжэйшы час перспектыва зрабіцца масавай, г.зн. таварам, які прыносіць грошы, беларускай літаратуры не пагражае. І не таму, што на Беларусі пішуць кепска ці нецікава. Маладзейшая генерацыя пісьменнікаў якраз бярэ за ўзор найлепшыя здабыткі літаратуры сусветнай. 
Арыентуючыся на традыцыі класічнай крытыкі, беларускае пісьменства досыць доўга асцерагалася звароту да жанраў і прыемаў так званай масавай літаратуры. Да таго ж, гэтаму перашкаджала і сама пазіцыя літаратуразнаўства, якому даспадобы было выбудоўваць іерархічныя піраміды ды разганяць мастацкія тэксты па розныя бакі літаратурнага працэсу, дыягнастуючы іх пры гэтым як літаратуру і нелітаратуру. Як вынік, у Беларусі ёй больш абыходзіла   прэтэндаваць на філасофскую,   інтэлектуальную  і грамадскую   значнанасць.   I гэта пры  тым,  што фантастычная дэтэктыўная традыцыя ў новай   беларускай   літаратуры была закладзена яшчэ Вацлавам Ластоўскім (“Лабірынты”). Крэатыўны прарыў у дадзеным сітуацыйным вакууме быў зроблены Уладзімірам Караткевічам, які, маючы немалую адукаванасць і добры    літаратурны густ, усё ж актыўна прапагандаваў "пінкертонаўшчыну ў мінулым".
Але дзякуючы толькі эстэтыцы постмадэрнізму стала магчымым і натуральным звяртацца да прыёмаў і жанраў масавай літаратуры. У цяперашнім часе, калі мастацтва не мае строгіх канонаў, а любая традыцыя і мастацкая форма абсалютна прыймальныя, аўтар можа сабе дазволіць не ўзгадняць уласную задуму са строгім меркаваннем крытыкі пра тое, як і пра што трэба пісаць. Больш таго, звыклым стала выкарыстанне ў адным мастацкім тэксце розных жанравых элементаў.
Выразным прыкладам дадзенай тэндэнцыі ёсць аповесці Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла” і “Пярсцёнак апошняга імператара”, у межах якіх удала арганізаваныя адметныя рысы аж трох жанравых сістэм. Гэта: прыгоды, дэтэктыў і меладрама. Менавіта названыя жанры літаратуры – адны з самых старажытных, таму найбольш удала ўвасабляюць наратыўныя архетыпы. А яны якраз і забяспечваюць прыхільнасць і панулярнасць у чытача, для якога спасціжэнне “вечнага, добрага, мудрага” ёсць зусім не асноўным штуршком для прачытання кнігі. 
Усё вышэй акрэсленай вызначае актуальнасць курсавой работы. 
Мэта курсавога даследавання – вызначыць мастацкія асаблівасці прозы            Л. Рублеўскай.
Для дасягнення пастаўленай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:
- вызначыць асаблівасці гістарычнага дэтэктыву як жанру літаратуры;
- паказаць адлюстраванне гісторыі і сучаснасці ў прозе Л. Рублеўскай;
- раскрыць мастацкія асаблівасці ў аповесцях !Сэрца мармуровага анёла” і “Пярсцёнак апошняга імператара”.
 


Стоимость: 26.00 руб.

 
В каталоге представлено только краткое содержание курсовых, контрольных и дипломных работ, что бы получить полную версию работы Мастацкія асаблівасці прозы Л. Рублеўскай (КР) необходимо заполнить форму заказа и в ближайшее время с вами свяжеться наш консультант и обговорит детали.

Все работы, которые находятся в каталоге, есть в наличии. Их делать не надо. Вы можете заказать эту работу с «сегодня на сегодня».

Мастацкія асаблівасці прозы Л. Рублеўскай (КР) выполнялась на заказ и успешно сдавалась и проверялась на отсутствие плагиата из Интернета. Примеры выполнения работ можно посмотреть в разделе Портфолио. Мастацкія асаблівасці прозы Л. Рублеўскай (КР) представленная в каталоге готовых работ, уже была проверена и высоко оценена, ее отличное качество гарантируется.

Если вы не нашли тему своей работы или содержание Мастацкія асаблівасці прозы Л. Рублеўскай (КР) не совпадает с вашей работой, то мы напишем новую, курсовая работа на заказ - это решение ваших проблем.

Также можно заказать другие готовые курсовые работы, дипломные работы, контрольные по оптимальной цене, созданные нашими лучшими авторами.
 

Похожие работы

 
 

Как избежать дубликатов?

После продажи готовая работа удаляется из каталога на 1 месяц. Поэтому вероятность получения работы, которую Ваш преподаватель в данный момент проверяет, исключена.

Что делать после покупки готовой курсовой работы?

1. Прочитать курсовую работу;
2. Проверить соответствие оформления работы требованиям Вашего ВУЗа....  далее

Курсовые на заказ, контрольные работы, рефераты, отчеты по практике, дипломы по всем гуманитарным, экономическим, правовым предметам. Качественно, профессионально. E-mail: info@5kursov.by
© 2011—2017 5kursov.by. Все права защищены.

Каталог TUT.BY